"Дзякуй Богу, у палякаў у плане абортаў атрымалася зрабіць больш, чым у нас"

"Дзякуй Богу, у палякаў у плане абортаў атрымалася зрабіць больш, чым у нас"

Панядзелак 3 кастрычніка пачынаецца для палякаў з агульнанацыянальнага страйку: жанчыны і мужчыны выходзяць на вуліцы гарадоў з пратэстам супраць закона аб поўнай забароне абортаў. Закон можа быць прыняты ў бліжэйшы час. Паралельна ў Расіі патрыярх Кірыл падпісвае петыцыю за вывад абортаў з сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання, на ўзроўні чыноўнікаў таксама пачынаюцца размовы пра забарону абортаў.


На думку феміністкі і актывісткі па барацьбе з дамашнім гвалтам Наталлі Кулінковіч, сітуацыя ў суседніх краінах можа закрануць і Беларусь:

"Дзякуй Богу, у палякаў у плане абортаў атрымалася зрабіць больш, чым у нас"

"Я падумала: акружаюць. Прымусяць нараджаць і пры гэтым не задумваюцца аб тым, як пры гэтым будуць сябе адчуваць тыя самыя нежаданыя дзеці, калі вырастуць. Тое, што ствараецца не па сваёй волі, рэдка бывае прадуктыўным".

У Беларускай праваслаўнай царквы пазіцыя адносна абортаў адназначная: гэта наўмыснае забойства. Тыя выпадкі, у якіх перапыненне цяжарнасці з'яўляецца экстранай мерай выратавання жыцця маці, царква разглядае асобна і не так катэгарычна. Протаіерэй Сергій Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ падтрымлівае польскія ўлады:

"Дзякуй Богу, у палякаў у плане абортаў атрымалася зрабіць больш, чым у нас"

"Дзякуй Богу, палякам удалося дасягнуць у гэтым пытанні больш, чым нам. Абортаў, як сродка рэгулявання нараджальнасці, як сродка кантрацэпцыі, не павінна быць у нашым грамадстве, і мы кажам пра гэта і настойваем на гэтым незалежна ад таго, што будзе адбывацца ў Расіі, Польшчы ці Зімбабвэ. Мы неаднаразова выказваліся за забарону абортаў, падпісвалі адпаведныя дакументы на міжканфесійным узроўні. Ці будзем мы пачутыя, я не ведаю, але я цалкам упэўнены, што калі ў беларускага народа ёсць будучыня, то гэта будучыня выключае наяўнасць аборту як нормы медыцынскай практыкі".

Праўда, на думку Лепіна, забарона абортаў прадугледжвае цэлы комплекс дадатковых ініцыятываў у пытаннях абароны мацярынства і дзяцінства, а таксама ў сферы працы з грамадскай свядомасцю:

"Забараніць трэба, але толькі забараніць мала. Трэба растлумачыць, чаму нельга рабіць аборты і трэба ўстараняць прычыны, якія штурхаюць людзей на такое злачынства. Трэба працаваць з грамадскай свядомасцю, кожны павінен зразумець, што эмбрыён — гэта чалавек на пэўнай стадыі свайго развіцця, а захаванне чалавечага жыцця ёсць не толькі рэлігійная каштоўнасць і асабістая справа, але і норма ўсеагульнай маралі, значэнне якой універсальнае".

За 2015 год у Беларусі было зроблена 29 тысяч абортаў. Заканадаўча яны дазволеныя ў некалькіх выпадках: да 12 тыдняў па жаданні жанчыны, пасля 12-га тыдня — толькі па медыцынскіх паказчыках, сярод якіх можа быць пагроза жыццю маці ці дзіцяці, а таксама паталогія плода. У адрозненне ад Беларусі, у Польшчы летась было зроблена 1800 абортаў па медыцынскіх паказчыках. Пры гэтым рабіць аборты можна было толькі ў выпадках пагрозы жыццю маці ці дзіцяці, паталогіі плода, а таксама цяжарнасці, якая наступіла ў выніку згвалтавання. Цяпер новы закон можа цалкам забараніць полькам рабіць аборты. Больш за тое, увядзе крымінальную адказнасць для тых, хто робіць аборты ці хто дапамагае гэта рабіць. Напрыклад, асобе, якая робіць аборт пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Асоба, якая "дапамагала ці схіляла да аборту", таксама нясе юрыдычную адказнасць. Ёй таксама пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі