Дзяржатамнагляд: адключэнне БелАЭС ад сеткі не ўплывала на радыяцыйную бяспеку

Дзяржатамнагляд: адключэнне БелАЭС ад сеткі не ўплывала на радыяцыйную бяспеку

Адключэнне першага энергаблока БелАЭС ад сеткі не паўплывала на радыяцыйную бяспеку. Пра гэта журналістам заявіў кансультант Дзяржатамнагляду Алег Собалеў, перадае БЕЛТА.

Энергаблок Беларускай АЭС быў адключаны 12 ліпеня, калі спрацавала аўтаматычная абарона генератара. Амаль тры месяцы спецыялісты займаліся дыягностыкай тэхналагічных сістэм і вузлоў турбагенератара. Толькі 4 кастрычніка першы энергаблок зноў уключылі ў сетку.

Па словах Собалева, выяўлены дэфект быў выпраўлены ў супрацы з расіянамі. "Паколькі была закранутая менавіта электрычная частка, ядзерная і радыяцыйная бяспека ніякім чынам не пацярпела. Устаноўка знаходзілася ў бяспечным стане ўвесь гэты час", — дадаў эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі