Дзярждэп: ЗША не прасілі Польшчу скараціць фінансаванне беларускіх медыя

Дзярждэпартамэнт ЗША

Дзярждэпартамэнт ЗША / borgenproject.org

ЗША не прасілі польскі ўрад скараціць падтрымку беларускіх незалежных медыя.

Раней такую здагадку выказаў польскі журналіст Вітальд Юраш са спасылкай на ўласныя крыніцы. Яго артыкул, прысвечаны прычынам зніжэння фінансавання беларускіх СМІ, быў апублікаваны на буйным польскім партале Onet. Паводле звестак журналіста, за магчымым скарачэннем падтрымкі для беларускіх медыя нібыта магла стаяць просьба Кіева.

"Злучаныя Штаты, зразумела, не просяць іншыя ўрады скараціць падтрымку незалежных беларускіх СМІ. Злучаныя Штаты працягваюць аказваць магутную падтрымку незалежным СМІ і вітаюць жыццёва важную ролю, якую яны адыгрываюць у імкненні беларускага народа да дэмакратычнай будучыні", — сказалі Еўрарадыё ў Дзярждэпартаменце.

Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская раней заяўляла, што ў яе няма фактаў, якія б пацвярджалі выказаныя ў артыкуле здагадкі.

Еўрарадыё таксама адправіла запыт аб каментары ў Офіс прэзідэнта Украіны і ў МЗС Польшчы. Як толькі мы атрымаем адказы, мы іх апублікуем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі