Дзярждоўг Беларусі з пачатку года вырас на 2,9 мільярда рублёў
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў 45,1 мільярда рублёў. Ад пачатку года ён павялічыўся на 2,9 мільярда рублёў (6,9%), паведамляе Міністэрства фінансаў.
Пры гэтым унутраны дзяржаўны доўг на 1 лістапада склаў 9,6 мільярда рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён вырас на 392,5 мільёна рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 4,3%.
Знешні дзярждоўг па стане на 1 лістапада склаў 16,8 мільярда долараў. Яго рост ад пачатку года склаў 42,7 мільёна долараў (з улікам курсавых розніц), або 0,3%.