Дзяўчына, якая танчыла тверк каля мемарыяла ў Расіі, трапіла за краты

Дзяўчына, якая танчыла тверк каля мемарыяла ў Расіі, трапіла за краты

У Бранскай вобласці Расіі адправілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту 21-гадовую дзяўчыну, якая танчыла тверк каля ваеннага мемарыяла. Здарэнне адбылося ў горадзе Пачэпе. Як інфармуе ВВС, дзяўчына танчыла на фоне мемарыяла разам з трыма дзяўчатамі ва ўзросце 12-15 гадоў. Іх бацькоў бранскі суд аштрафаваў.

Расследаванне пачалося пасля таго, як відэаролік з танцам трапіў у інтэрнэт. Праваахоўнікі кваліфікавалі ўчынак дзяўчат як дробнае хуліганства.

Танец у стылі тверка або тверкінга — гэта дынамічны эратычны танец, адным з галоўных элементаў якога з'яўляюцца рухі сцёгнамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у красавіку сёлета за танец каля мемарыяла ў Наварасійску некалькіх дзяўчат таксама трапілі пад адміністрацыйны арышт.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі