Дзяўчына з Баранавічаў хацела прайсці тэст на каранавірус і не змагла

Хуткая дапамога перавозіць дзяўчыну адмовілася / Reuters
Хуткая дапамога перавозіць дзяўчыну адмовілася / Reuters

Дзяўчына з Баранавічаў захацела прайсці тэст на новы каранавірус і не змагла гэтага зрабіць. Аб гэтым піша выданне "Першы Рэгіён", куды звярнулася чытачка. Сімптомаў захворвання ў яе не было, яна хацела перастрахавацца, калі і сімптомы з'явяцца пазней.

Спачатку дзяўчына звярнулася ў хуткую дапамогу. Ёй сказалі, што перавозіць чалавека з падазрэннем на COVID-19 не могуць, таму што няма патрэбнага абсталявання. У паліклініцы, куды яе перанакіравалі з "хуткай", таксама адмовіліся правяраць на каранавірус і адправілі ў інфекцыйны шпіталь. Медсястра ў лякарні па тэлефоне сказала, што ў Баранавічах няма тэстаў на COVID-19, і параіла ехаць у Мінск і здаваць аналізы там.

Па афіцыйных даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны толькі 1 выпадак COVID-19. Ён завазны, захварэў студэнт БНТУ з Ірана, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь. Бацька яго нявесты пад падазрэннем, ягоныя аналізы пераравяраюць, але сімптомаў хваробы ў яго няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі