У бабруйскай калоніі — успышка пнеўманіі? Што кажуць супрацоўнікі ПК-2 і лекары

ПК №2, горад Бабруйск

ПК №2, горад Бабруйск / komkur.info

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Бабруйску — успышка пнеўманіі. Яе ачаг знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2: у пачатку красавіка яе медчастка была літаральна забітая пацыентамі, у тым ліку — з ускладненнямі.

ПК-2 — гэта самая вялікая ў Беларусі папраўчая ўстанова. Там адбываюць свае тэрміны каля 2400 зняволеных. З іх больш за 100 чалавек сядзяць за палітыку.

MAYDAY.TEAM даведаўся, што некаторых зняволеных ужо шпіталізавалі ў адну з гарадскіх бальніц. Каб праверыць гэтую інфармацыю, журналістка Еўрарадыё ад асобы сваячкі зняволенага паразмаўляла з бабруйскім лекарамі, а таксама супрацоўнікамі самой ПК №2.

Нам таксама ўдалося даведацца, як шукаць сваіх, магчыма хворых, блізкіх, калі сувязь з імі перарвалася, а ў калоніі нічога не тлумачаць.

 

Калонія №2: "Ніякай пнеўманіі няма"

Датэлефанавацца ў прыёмную ПК №2 немагчыма — на ўсе званкі калонія адказвае кароткімі гудкамі.

Каго вы слухаеце? Не верце нікому і нават не чытайце гэтых артыкулаў! — кажуць у аддзеле забеспячэння. — Адразу тэлефануйце нам, і мы вам усё раскажам. Калі б успышка была, усё б зачынілі і людзей нікуды не выпускалі. А так яны, у межах рэжымнага пропуску, вядома, свабодна тут ходзяць.

А раптам у аддзеле забеспячэння памыляюцца? Можа быць, зняволеныя ўсё ж хварэюць, і блізкія могуць неяк паклапаціцца пра іх — перадаць лекі або маскі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі