У школьных сталоўках Віцебшчыны выявілі антысанітарыю і кішэчную палачку

Сталовая, ілюстрацыйнае фота

Сталовая, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Шматлікія парушэнні ў школьным харчаванні выявіла праверка, якую арганізаваў Камітэт дзяржкантролю. Пра гэта ў эфіры Віцебскага тэлебачання расказаў прадстаўнік КДК Віцебскай вобласці Франц Вянсковіч.

Кантралёры праверылі школы Віцебска, Полацка і Оршы. Высветлілася, што ў меню школьнікаў не было ў дастатковай колькасці прадуктаў здаровага харчавання, тэхналогія прыгатавання страваў парушалася, а санітарныя нормы і правілы не выконваліся.

Па словах Вянсковіча, у рацыёне школьнікаў было недастаткова свежай гародніны, садавіны, малочных прадуктаў, рыбы, сыру ды іншых прадуктаў. Затое былі кандытарскія вырабы, не прадугледжаныя меню.

Мноства парушэнняў было выяўлена на харчблоках: "Нявымыты посуд, абсталяванне, інвентар. Тут на харчблоках нават былі выяўленыя выпадкі наяўнасці бактэрый кішачнай палачкі. Выкарыстоўваліся прадукты з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці, таксама прадукцыі без наяўнасці інфармацыі і маркіроўкі. Таксама выяўлены неаднаразовыя выпадкі лішкаў і нястачы прадуктаў".

У Віцебскай вобласці ў гэтым навучальным годзе 234 школы (75% ад агульнай колькасці) удзельнічаюць у эксперыменце па арганізацыі школьнага харчавання. Галоўная мэта эксперыменту — памяняць рацыён з улікам смакавых пераваг навучэнцаў, пашырыць асартымент страваў і палепшыць якасць абслугоўвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі