“Дзёрзкі” спартсмен Юрый Юрчанка прэзентуе кліп на песню “Як бацька”
Па словах Юрыя Юрчанкі, у яго песні “Як бацька” няма ніякай палітыкі. Маўляў, калі нехта там нешта такое і пачуў, то “кожны чуе тое, што хоча”. Тым не менш аўтар прызнаецца: яму падабаецца быць дзёрзкім. І таму на гэтую сваю неадназначную з пункту гледжання апалітычнасці песню ён адмыслова зняў “дзёрзкі” кліп. Які і прэзентуе ў эфіры Еўрарадыё.
Замінае ці дапамагае дзёрзкасць у жыцці? Спорт і музыка — што на першым месцы? Ці могуць спартсмены і музыканты заставацца па-за палітыкай?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць спартсмен, шоўмен і відэаблогер Юрый Юрчанка, а таксама менеджар і выдавец Алесь Мазанік.