Да 25-годдзя ЕГУ атрымаў новы корпус — будынак Аўгустынскага кляштара
31 кастрычніка ўрад Літвыі прыняў афіцыйнае рашэнне аб перадачы Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту будынка Аўгустынскага кляштара. Новы корпус універсітэта месціцца ў старым горадзе Вільні, які знаходзіцца ў спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Першым мерапрыемствам, якое адбудзецца там ужо 17 лістапада, будзе святкаванне 25-годдзя ЕГУ, паведамляе сайт універсітэта.
Кляштар Аўгустынскага ордэна збудаваны пры канцы XVIII стагоддзя на скрыжаванні вуліц Савічаўс і Бокшта, у 200 метрах ад віленскай Ратушы. Пабудова мае плошчу больш за 2700 "квадратаў". Яе нядаўна рэстаўравалі — але не сталі нічога бурыць, а захавалі і фрэскі, і падлогу з мінулых часоў.
Першай у новы корпус пераедзе адміністрацыя ЕГУ, якая зараз месціцца на вуліцы Таўра. Таксама ў лістападзе-снежні пачнуцца працы па пераносе ў Аўгустынскі кляштара медыяцэнтра ЕГУ, які знаходзіцца ў будынку Літоўскага нацыянальнага тэлебачання і радыё. А ў сакавіку вясновы семестр 2017/18 навучальнага года пачнуць у новым універсітэцкім корпусе студэнты і выкладчыкі ЕГУ.