ЕГУ не змог абраць новага рэктара

ЕГУ не змог абраць новага рэктара

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт не змог абраць новага рэктара. Як паведамляе сайт навучальнай установы, конкурс на гэтую пасаду быў публічна абвешчаны 22 лістапада 2016 года. Міжнародны конкурс ажыццяўляўся пры падтрымцы кансалтынгавага агенцтва “Mercuri Urval” у Брусэлі і пад эгідай Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.

7 сакавіка падчас вочнай сустрэчы ў Вільні чальцы Камітэта па адборы правялі сумоўі з трыма з 29 кандыдатаў, якія падалі заяўкі. Адзін з прэтэндэнтаў быў адабраны ў якасці фінальнага кандыдата і з ім былі распачатыя перамовы, аднак дамова не была заключана па згодзе бакоў.

Камітэт па адборы прыйшоў да высновы, што на бягучым этапе ніводзін адпаведны кандыдат не можа быць прызначаны на пасаду рэктара. Камітэт па адборы рэкамендаваў Агульнаму сходу сузаснавальнікаў і Кіраўнічай радзе перанесці правядзенне Конкурсу на другую палову 2017 года, адзначаецца ў паведамленні.

Часовы выканаўца абавязкаў Рэктара Ёрген Ёргенсэн пагадзіўся працягнуць працу на сваёй пасадзе да канца 2017 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі