Эканаміст: МВФ можа даць грошы пад лібералізацыю эканомікі і прыватызацыю
Беларусь папросіць у Міжнароднага валютнага фонду 3 мільярды долараў, паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын. Місія МВФ прыедзе ў нашу краіну ў лістападзе. Гэтым разам Беларусь абяцае правесці "пашыраныя рэформы". Гэта і лібералізацыя эканомікі, пашыраныя магчымасці прыватызацыі прадпрыемстваў, а таксама памяншэнне субсідавання, у тым ліку, камунальных паслуг. Гэта можа прывесці да росту аплаты за камуналку. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Раманчук: "Могуць даваць пад структурныя рэформы, пад лібералізацыю эканомікі. Зараз трэба пераконваць МВФ, што мы зробім тое, што абяцалі. Перш за ўсё гэта прыватызацыя, навядзенне парадку ў дзяржаўным фінансаванні. Каб не даваць грошы тым, хто гэтага не заслугоўвае. Адмена субсідавання таксама частка такіх рэформаў".
Міністр фінансаў таксама заявіў, што за 9 месяцаў гэтага года Беларусь выплаціла па знешніх даўгах каля 3 мільярдаў долараў. Да канца года яшчэ трэба выплаціць менш за мільярд.
Фота: president.gov.by