Экс-абаронца зборнай Беларусі па хакеі стаў айцішнікам

Экс-абаронца зборнай Беларусі па хакеі стаў айцішнікам

Экс-абаронца хакейнай зборнай Беларусі Павел Чарнавок у 34 гады завяршыў спартовую кар'еру і перайшоў у IT-сферу. У сацсетках ён выклаў фатаздымак з лагатыпам кампаніі EPAM і падпісаў: "Маё новае працоўнае месца. Дзякуй хакею за ўсё, але цяпер я айцішнік".

Цікава, што некалькі дзён таму менавіта кампанія EPAM і яе кіраўнік Аркадзь Добкін сталі прадметам нападак Аляксандра Лукашэнкі. Ён авінаваціў айцішную кампанію ў падтрымцы пратэстаў.

Павел Чарнавок гуляў за "Хімік-СКА", мінскі "Керамін", салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама". Апошнім яго клубам быў французскі "Брыянсон".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі