Экс-назіральнік з Брэста: словы Лукашэнкі пра "ўставіць мазгі" не спалохалі
Юрый Вашчанчук / TUT.by
Былы назіральнік ад кампаніі "Права выбару" Юрый Вашчанчук, які зняў на відэа спробу ўкіду бюлетэняў на сваім участку, пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі аб жорсткім пакаранні незалежных назіральнікаў. "Не скажу, што мяне гэтыя словы спалохалі. Адна рэч — гаварыць. Іншая — прадпрымаць нешта", — сказаў экс-назіральнік TUT.by.
Вашчанчук лічыць, што "мы ў прававой дзяржаве жывём, і калі ёсць нейкія інсінуацыі, то трэба праводзіць разбор належным чынам".
Як паведамляла Еўрарадыё, Лукашэнка сёння заявіў на выбарчым участку, што "калі нейкі, прабачце мне, мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбаршчыкаў, [трэба] каб яму ўставілі мазгі так, каб яму больш не хацелася". "Вы ведаеце, як гэта ўмеюць міліцыянеры рабіць", — заявіў кіраўнік Беларусі.