Экс-рэдактарка "Першага канала" Марына Аўсяннікава здолела з'ехаць з Расіі

Марына Аўсяннікава / t.me/sotaproject
Марына Аўсяннікава / t.me/sotaproject

Экс-рэдактарка "Першага канала" Марына Аўсяннікава здолела з'ехаць з Расіі. Яна "знаходзіцца ў бяспецы, пад абаронай адной з еўрапейскіх краін", кажа яе адвакат Дзмітрый Захватаў. Ці выехала яна з дачкой, ён не ўдакладніў, піша @currenttime.

Пра тое, што Аўсяннікава ўцякла з 11-гадовай дачкой з-пад хатняга арышту, стала вядома 1 кастрычніка. Перад гэтым яна пісала ў сацсетках, што хацела б разам з дачкой з'ехаць з РФ у замежжа. Бацька дзяўчынкі забараняў вывозіць яе за мяжу. А 17-гадовы сын заявіў, што хоча жыць з бацькам.

У сярэдзіне сакавіка сёлета Марына Аўсяннікава выйшла ў жывы эфір навін "Першага канала" з антываенным плакатам. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства" на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля $260). У чэрвені быў яшчэ адзін штраф за прамову каля Басманнага суда, а пасля яе аштрафавалі за пост у Facebook. Нейкі час Аўсяннікава жыла і працавала за мяжой, аднак у выніку вырашыла вярнуцца ў Расію.

У жніўні 2022-га Марыну Аўсяннікаву абвінавацілі ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію. Ёй пагражала да 10 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі