Экс-сілавіка, які адміністраваў чат Лунінца, асудзілі на 9 гадоў
Аляксандр Сумар / brestspring.org
Брэсцкі абласны суд прысудзіў 9 гадоў калоніі Аляксандру Сумару. Яго вінавацілі ў адміністраванні чата "Жыве Лунінец!", паведамляюць праваабаронцы.
Яму выставілі абвінавачанні па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку мужчыну вінавацілі ў "кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем", якім быў прызнаны чат. Аднак насамрэч чат прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" ужо пасля затрымання Сумара.
Прынамсі ў 2006 годзе Сумар працаваў у крыміналістычнай экспертызе. Апошнім часам жыў у Маскве.
Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.