Эксперт пра адмену віз: Гэта эфектны крок

Эксперт пра адмену віз: Гэта эфектны крок

9 студзеня стала вядома, што кіраўнік краіны падпісаў Указ №8, які фактычна робіць Беларусь бязвізавай краінай для грамадзян 80 краін, у тым ліку 39 еўрапейскіх (сярод іх усе краіны Еўрасаюза). Наведаць нашу краіну без візы можна будзе пры умове ўезду праз Нацыянальны аэрапорт і тэрмінам не больш за пяць дзён.

Старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў пракаментаваў падпісанне Указа №8 для Еўрарадыё. На думку эксперта, такі крок выкліканы у першую чаргу эканамічнымі прычынамі.

"Тут усё звязана. Гэта і палітычны сігнал. У першую чаргу, для краін Еўрасаюза, каб паскорыць працэс нармалізацыі стасункаў, паскорыць працэс візавай фасілітацыі. І таксама я думаю, што асноўны матыў гэтага рашэння ― эканамічны. Шмат на якіх канферэнцыях па інвестыцыях і па эканамічным развіцці вялася гаворка пра тое, што шмат для якіх інвестараў візавы рэжым быў адным з бар'ераў. Гэта было складанае пытанне ― збор дакументаў, іх падача, чаканне. Турызм, зноў жа. Для беларускага іміджу вельмі важна, колькі турыстаў прыязджае, што яны потым кажуць, распавядаюць. Тут усё ўзаемазвязана і гэта крок эфектны", ― кажа Дзяніс Мельянцоў.

Эксперт нагадвае, што на падобныя меры літаральна два тыдні таму пайшоў Казахстан, таму рашэнне кіраўніцтва Беларусі ў гэтым святле выглядае лагічным.

Эксперт пра адмену віз: Гэта эфектны крок
Эксперт пра адмену віз: Гэта эфектны крок

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі