Эксперты: На курс беларускага рубля ўплывае падзенне расійскага

Ад пачатку чэрвеня Беларуская валютна-фондавая біржа перайшла на новы від таргоў — пастаянны прамы аўкцыён. Амаль адначасова з гэтым нацыянальная валюта літаральна абрынулася ўніз: долар даражэе ў дзень на 100, а то і 200 рублёў. Такога не было з мінулай зімы.

“Беларускі рубель ідзе туды ж, куды ідзе расійскі. Мы звязаныя канкурэнтнымі адносінамі па коштах нашай валюты. Расійскі рубель дэвальвуецца. І будзе дэвальвавацца прыкладна ад 50 рублёў да 60 за долар. А мы паралельна робім тое самае. Іначай ёсць небяспека падзення экспарту ў Расію. Нашы тавары там і так цяпер каштуюць часам больш, чым расійскія аналагі”, — расказвае пра прычыны падзення беларускага рубля эканаміст Леанід Заіка.

Старшы аналітык кампаніі “Альпары” ў Мінску, эканаміст Вадзім Іосуб бачыць дзве прычыны моцнага падзення рубля за апошні тыдзень: “Нельга сказаць, што існуе адна прычына гэтай з’явы — тут два фактары: павольнае аслабленне беларускага рубля само па сабе, а таксама падзенне расійскага рубля ў адносінах да замежных валют. У суме гэта выліваецца ў даволі адчувальны рост долара і еўра ў Беларусі”.

Што будзе далей? Эксперты салідарныя, што тут шмат залежыць ад дзеянняў расійскіх уладаў і сітуацыі на Маскоўскай біржы. Наша на ўсе перамены там адрэагуе амаль імгненна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі