Эксперты пакуль не бачаць у РБ падрыхтоўкі да размяшчэння ядзернай зброі

 Ні будаўнікоў, ні дадатковых ахоўнікаў на аб'ектах не з'явілася / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё
 Ні будаўнікоў, ні дадатковых ахоўнікаў на аб'ектах не з'явілася / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё

Эксперты пакуль не бачаць у Беларусі падрыхтоўкі да размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі. Яны пакуль не знайшлі ніякіх спадарожнікавых здымкаў, якія маглі б сведчыць пра мадэрнізацыю для такіх мэтаў аднаго з аб'ектаў, піша The Guardian.

"Я агледзеў некаторыя верагодныя базы і не ўбачыў нічога, што паказвала б на будаўніцтва ядзернага сховішча, — кажа дырэктар праекта па ядзернай інфармацыі ў Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Ханс Крыстэнсэн. — Але выключаць гэтага нельга".

Да таго ж вядома, што РФ спрабуе пабудаваць сховішча для ядзернай зброі ў Калінінградзе ўжо не менш за сем гадоў. А Уладзімір Пуцін заявіў у суботу, што сховішча ў Беларусі збіраюцца пабудаваць да 1 ліпеня.

Еўрарадыё праз свае крыніцы таксама спраўдзіла, што актыўнасці на некалькіх аб'ектах у Беларусі, якія маглі б мадэрнізаваць для захоўвання тактычнай ядзернай зброі, няма. Ні будаўнікоў, ні дадатковых ахоўнікаў там не з'явілася. Гэта сведчыць пра тое, што сховішча яшчэ не пачалі будаваць, альбо словы Пуціна — гэта чарговы раўнд шантажу сусветных маштабаў. Толькі цяпер не газавага, а ядзернага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі