Экзатычная змяя запаўзла ў кватэру гамельчукоў на дзявятым паверсе

У Гомелі экзатычная змяя запаўзла ў чужую кватэру

У Гомелі экзатычная змяя запаўзла ў чужую кватэру / gomel.online

Незвычайную госцю пабачылі ўначы гамельчукі ў сваёй кватэры на дзявятым паверсе, піша мясцовы сайт "Белка".

18 верасня гаспадар выйшаў на кухню папіць вады і заважыў на стале паласатую змяю. Пакуль жыхары чакалі ратавальнікаў, змяя забралася за шафку.

"Прыкладна а 23-й гадзіне ў экстранную службу паступіў зварот аб змяі ў кватэры на 9-м паверсе па вуліцы Тэльмана. Па нашай інфармацыі, рэптылія апынулася збеглым хатнім гадаванцам, які прабраўся ў чужую кватэру па агульных камунікацыях", — кажа афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Ягор Пасканны.

Супрацоўнікі МНС дасталі змяю і пасадзілі ў трохлітровы слоік. На наступны дзень жывёлу перадалі гаспадарам.

Выявілася, што гэта каралеўская каліфарнійская змяя. Яна не атрутная і бяспечная для чалавека. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі