Энергетыкі завяршылі рамонт на ЛЭП Віцебск-Лучоса
Аварыя на ЛЭП пад Віцебскам
Зранку 14 снежня рамонтныя работы на ўчастку лініі электраперадачы Віцебск-Лучоса былі завершаныя, паведамляе прэс-служба Мінэнергетыкі.
Прычынай кароткага замыкання, якое адбылося на ЛЭП, назвалі дрэва, якое ад вялікай снегавой нагрузкі звалілася на правады і абарвала іх.
Цяпер электразабеспячэнне спажыўцоў ажыццяўляецца ў штатным рэжыме, кажуць энергетыкі.
Як распавядала Еўрарадыё, аварыя адбылася ўвечары 13 снежня. Без ацяплення і электрычнасці засталася Лучоса пад Віцебскам. У раёне вёскі Лятахі Віцебскага раёна ратавальнікі знайшлі на зямлі абгарэлы электрапровад высакавольтнай лініі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.