Ратавальнікі распавялі пра здарэнне на ЛЭП пад Віцебскам

Аварыя

Аварыя / Telegram

Увечары ў сераду ў Віцебску чулі выбухі. Узнікла версія, што яны адбыліся на падстанцыі. Мясцовыя жыхары казалі пра аварыю. Якраз 13 снежня старшыня КДБ палохаў пагрозай тэрактаў у РБ. Не дзіўна, што ўкраінскія СМІ сталі актыўна паведамляць пра здарэнне пад Віцебскам.

МНС паведамляе пра пажар у раёне вёскі Лятахі Віцебскага раёна, дзе на зямлі знайшлі абгарэлы электрычны провад высакавольтнай лініі электраперадачы. Прычына здарэння невядомая. "Падача электраэнергіі аўтаматычна пераключылася на рэзервовую лінію. Адключэнне спажыўцоў не праводзілася", — пішуць позна ўвечары 13 снежня ратавальнікі. Пра гэта ж паведамляе і Мінэнерга. Цяпер на згаданым участку ЛЭП ідуць рамонтныя працы. Падкрэсліваецца, што "выбуху на падстанцыі" не было. Віцебскія чыноўнікі прычынай яркай успышкі, якую пабачылі мясцовыя жыхары, назвалі "кароткае замыканне".

У "Віцебскаблводаканале" паведамілі пра аднаўленне падачы вады, але дапускаюць часовае пагаршэнне яе якасці.

Ратавальнікі распавялі пра здарэнне на ЛЭП пад Віцебскам
t.me/mchs112by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі