Эпідэміёлаг — пра COVID-19: казаць, што мы выходзім на плато, пакуль рана

Эпідэміёлаг — пра COVID-19: казаць, што мы выходзім на плато, пакуль рана

"Казаць аб тым, што выходзім на плато, пакуль рана", — заявіла загадчыца аддзела Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марына Шыловіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 4". Так яна ахарактарызавала сітуацыю з захворваннем на COVID-19.

Па словах эпідэміёлага, да 90% хворых на каранавірусную інфекцыю складаюць дарослыя людзі і толькі 10% — дзеці. Сярод дарослых хварэюць пераважна працаздольныя — да 80% ад усіх хворых.

Дарэчы, 8 снежня падчас візіту ў Стаўбцоўскую лякарню Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пайшло зніжэнне колькасці хворых, і выказаў надзею, што Беларусь выйшла на плато па захворванні на COVID-19.

Падчас першай хвалі пра выхад на плато Лукашэнка заявіў яшчэ напрыканцы сакавіка. Пасля гэтага рост захворванняў працягваўся яшчэ паўтара месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі