Эпідэміёлагі праверылі грамадскае харчаванне ў Мінскай вобласці. Парушэнні ўсюды
Піца
Эпідэміёлагі праверылі ў кастрычніку 35 пунктаў хуткага харчавання ў Мінскай вобласці і ў кожным выявілі парушэнні. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на лекара-гігіеніста Вольгу Фінскую. Спецыялісты Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правяралі месцы, дзе прадаюць шаурму, блінцы, хот-догі, піцу і да таго падобныя стравы.
У некаторых пунктах было брудна — спецыялісты адзначылі "нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, інвентару, абсталявання, невыканання правілаў асабістай гігіены". У іншых паўсталі пытанні да якасці прадуктаў — там гатавалі з прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, парушаліся ўмовы захоўвання прадукцыі.
Уладальнікі кропак — а іх 23 — атрымалі прадпісанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. У 15 выпадках было прынята рашэнне аб канфіскацыі з абарачэння прадукцыі сумнеўнай якасці (а гэта больш за 100 кг). Тры аб'екты атрымалі прадпісанні "аб прыпыненні дзейнасці аб'екта", яшчэ шэсць — "аб прыпыненні (забароне) вытворчасці і рэалізацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.