Ерэван гатовы адказаць Мінску "ў выпадку паўтарэння падобных інцыдэнтаў"

Ерэван гатовы адказаць Мінску "ў выпадку паўтарэння падобных інцыдэнтаў"

10 лютага сакратар Саўбеза Арменіі Армен Грыгаран на брыфінгу згадаў пра нядаўнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго слоў, Ерэван гатовы адказаць Мінску "ў выпадку паўтарэння падобных інцыдэнтаў" (хаця яшчэ не разглядаліся варыянты, якім чынам). Грыгаран выказаў спадзяванне, што беларускі бок будзе пазбягаць ацэнак "армянскага боку, таму што гэтыя ацэнкі ніякім чынам не зыходзяць з дачыненняў паміж Арменіяй і Беларуссю". Што да заявы Лукашэнкі, то "усе крокі ўжо зроблены", падкрэсліў сакратар Саўбеза. Маецца на ўвазе выклік 8 лютага ў МЗС Арменіі беларускага пасла Аляксандра Канюка.

У нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Арменія можа далучыцца да саюзнай дзяржавы РБ і РФ. "Арменіі дзявацца няма куды, — лічыць ён. — Вы думаеце, яны камусьці патрэбныя?". Гэтыя словы выклікалі скандал у Арменіі. З жорсткімі заявамі на адрас Лукашэнкі выступілі некаторыя палітыкі, свой каментар агучыла знешнепалітычнае ведамства.

На брыфінгу ў чацвер сакратар Саўбеза таксама падкрэсліў, што пытанне ўступлення Арменіі ў саюзную дзяржаву не стаіць на парадку дня. "Арменія з'яўляецца суверэннай, дэмакратычнай дзяржавай і працягне такой заставацца", цытуюць словы Грыгарана "Навіны-Арменія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі