Ермакова: Спяшацца з адзінай валютай не трэба, глядзіце, што робіцца ў ЕС

Яна адказала на пытанні 20 чалавек, што здолелі датэлефанавацца да рэдакцыі. Адно з пытанняў датычыла перспектываў увядзення ў саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі адзінай валюты.



"Спяшацца з адзінай валютай не трэба, — цытуе словы Надзеі Ермаковай "Звязда". — Бо не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. Звярніце ўвагу на тое, што адбываецца ў Еўрасаюзе, якое неадназначнае стаўленне ў асобных краінах да адзінай еўрапейскай валюты — еўра".



Кіраўніца Нацбанка адзначае, што ўвядзенне адзінай валюты на прасторы СНД, Мытнага саюза ці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі "на тых прынцыпах, што былі ў Савецкім Саюзе, сёння немагчыма". Ермакова мяркуе, што неабходны "нейкі іншы механізм збліжэння валют" Беларусі і Расіі.



Увядзенне адзінай валюты можа стаць рэальнасцю не раней як праз 10 гадоў, робіць выснову Надзея Ермакова.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі