ЕС не будзе прызнаваць пашпарты, якія Расія плануе выдаваць украінцам
Еўрасаюз не будзе прызнаваць пашпарты, якія Расія плануе выдаваць украінцам паводле спрошчанай працэдуры. Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
"Новае расійскае заканадаўства, якое спрашчае працэдуру атрымання грамадзянства Расіі для ўсіх украінцаў, з'яўляецца яшчэ адным абуральным парушэннем суверэнітэту Украіны, звязаным з незаконнай вайной Расіі. ЕС ніколі не прызнае гэтыя пашпарты”, — напісаў ён у Twitter.
Днямі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным наданні грамадзянства Расіі ўсім украінцам. Раней атрымліваць грамадзянства такім чынам маглі толькі жыхары акупаваных тэрыторый і так званых “ДНР” і “ЛНР”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.