ЕС дамовіўся з Іракам, каб спыніліся рэйсы з мігрантамі ў Мінск

Мігранты / БЕЛТА
Мігранты / БЕЛТА

Еўрасаюз праводзіць перамовы з рознымі дзяржавамі, каб перакрыць паток нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў ЕС.

Пра гэта заявіла ў аўторак член Еўрапейскай камісіі па ўнутраных справах Ільва Ёхансан падчас выступу ў Еўрапарламенце, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

Рашэннем праблемы займаецца кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль. Ён у тым ліку дамогся прагрэсу на перамовах з іракскім бокам аб спыненні авіярэйсаў для нелегалаў у Мінск з Багдада, паведаміла Ёхансан.

Па пытанні спынення такіх авіяпералётаў у Беларусь Еўрасаюз таксама падтрымлівае кантакты з афрыканскімі краінамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала Беларусь перастаць выкарыстоўваць мігрантаў у супрацьстаянні з Захадам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі