ЕС працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі

ЕС працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі

Еўрасаюз працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі. Дональд Туск у Twitter назваў прычынай "нулявы прагрэс у рэалізацыі Мінскіх пагадненняў". Санкцыі ў дачыненні асобных сектараў расійскай эканомікі заканчваліся ў студзені 2019-га. Найхутчэй іх працягнуць яшчэ на паўгода, інфармуе meduza.io.

Таксама на сённяшні дзень дзейнічаюць санкцыі ў дачыненні Крыма (да пачатку лета наступнага года), а таксама індывідуальныя санкцыі ў дачыненні шэрагу расійскіх кампаній і грамадзян (да сакавіка 2019 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі