ЕС выдзеліў 63 тысячы еўра ўкраінскім уцекачам ў Беларусі

Еўракамісія выдзеліла 63 тысячы еўра для падтрымкі жыхароў усходняй Украіны, якія ўцяклі ў Беларусь праз узброены канфлікт.

Як паведамляе АФН са спасылкай на прадстаўніцтва ЕС ва Украіне, гуманітарную дапамогу атрымаюць каля 2400 чалавек. Прычым 1200 з іх перайшлі мяжу зусім нядаўна.

Дапамога будзе аказаная талонамі на ежу. Акрамя таго, будзе папоўнены запас ежы для раздачы бежанцам.

Фота — amurpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі