Эскізныя праекты памятнага знака ў Курапатах (фота)
З'явілася фота эскізных праектаў памятнага знака ў Курапатах. Як інфармуе БЕЛТА, з 32 заявак былі абраныя 3, якія будуць дапрацоўвацца да 1 ліпеня.
Курапаты — урочышча пад Мінскам, дзе ў савецкія часы карнымі органамі былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч чалавек. За апошнія дзесяцігоддзі там створаны народны мемарыял. Памятны знак мусіць арганічна ў яго ўпісацца, не парушыўшы цэласнасці мемарыялу. Месца, дзе ён будзе знаходзіцца, яшчэ не абрана.
Фота: скрыншоты з відэа sb.by
Фота: БЕЛТА