Еўрадэпутатка пытаецца ў Еўракамісіі: Калі патаннеюць візы для беларусаў?

Еўрадэпутатка Агнешка Казлоўска-Раевіч звярнулася ў Еўракамісію па справе адкрытага дыялогу з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Еўрадэпутатка звяртае ўвагу, што ў сваіх адносінах з Беларуссю ЕС “паслядоўна асуджае парушэнне правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі, ужываючы палітычныя і эканамічныя санкцыі”. Агнешка Казлоўска-Раевіч перакананая, што ў сітуацыі, калі ЕС не падтрымлівае кантактаў з беларускай Палатай прадстаўнікоў, бо не прызнаў вынікаў выбараў, застаецца развіваць кантакты з беларускім грамадствам. Для гэтага важна, каб больш беларускіх грамадзян наведала краіны ЕС. Праз уласны досвед, турыстычныя візы ці ўдзел у грамадскіх, адукацыйных, культурных, навуковых  праектах яны выбудуюць уласнае ўяўленне пра паняцце і вартасць грамадзянскай супольнасці. Таму з боку ЕС неабходная гнуткая візавая палітыка і павелічэнне бюджэту ЕС на грамадскія і прадэмакратычныя праекты.
 
Палітык звярнулася з пытаннем да Еўракамісіі: на якім этапе знаходзяцца перамовы Еўракамісіі з уладамі Беларусі наконт віз? І які шанец, што візы будуць танейшымі і больш даступнымі для беларусаў?

Таксама еўрадэпутатка звярнула ўвагу Еўракамісіі на справу незалежнага журналіста з Гродна Андрэя Мялешкі. Ён атрымаў трэці па ліку штраф у 6 млн рублёў за працу на замежны СМІ. Польскі палітык зрабіла запыт наконт таго, якія захады плануе рабіць Еўракамісія, каб спыніць рэпрэсіі супраць журналіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі