Еўракамісія аб'явіла пра пачатак трэцяй хвалі каранавіруса

Еўракамісія аб'явіла пра пачатак трэцяй хвалі каранавіруса

Трэцяя хваля пандэміі каранавіруса новага тыпу ўжо ў Еўропе. Яна развіваецца рознымі тэмпамі ў розных краінах ЕС. Такую заяву зрабіла ў пятніцу ў Бруселі афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Дана Спінант. Паводле яе слоў, трэцяя хваля "наступае паступова ці нават хутка".

"Мы ўваходзім ў вельмі складаны перыяд, у якім наша эканоміка будзе сур'ёзна закранута гэтай сітуацыяй, цытуе словы Спінант ТАСС. — Мы бачым неабходнасць паскорыць вакцынацыю насельніцтва".

Вядучыя краіны Еўрасаюза робяць больш жорсткімі каранцінныя абмежаванні з-за хуткіх тэмпаў распаўсюду пандэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі