Еўракамісія ацаніла шкоду Украіне ад расійскай агрэсіі ў $600 мільярдаў

Пасля расійскага ракетнага ўдару / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA
Пасля расійскага ракетнага ўдару / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA

Еўракамісія ацаніла шкоду Украіне ад расійскай агрэсіі ў $600 мільярдаў. Яшчэ нядаўна яна ацэньвалася ў 385 мільярдаў долараў. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у сераду ў відэазвароце заявіла, што ЕС зробіць усё магчымае для таго, каб Расія заплаціла за нанесеныя разбурэнні замарожанымі сродкамі расійскіх алігархаў і актывамі Цэнтральнага банка РФ. "У нас ёсць сродкі, каб прымусіць Расію заплаціць", — сказала яна.

Таксама Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўракамісія будзе працаваць над стварэннем спецтрыбунала па расследаванні расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што на аднаўленне Украіны спатрэбіцца больш за трыльён долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі