Еўракамісія чакае дэлегацыю Украіны, каб абмеркаваць дамову аб асацыяцыі
Пра гатовасць прыняць дэлегацыю Украіны заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Як адзначае РІА "Новости", з такой прапановай да еўрапалітыкаў звярнуўся прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у тэлефоннай размове.
Тым часам міністэрства замежных спраў Швецыі запрасіла украінскага амбасадара Валерыя Сцяпанава ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.
Кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт у сваім твітары напісаў: "Мы выклікалі амбасадара Украіны ў міністэрства, каб выказаць нашу глыбокую заклапочанасць у сувязі з ужываннем гвалту супраць мірных дэманстрантаў".
Таксама ўкраінскага амбасадара ў Літве выклікалі ў мясцовы МЗС. Вільня заклікае Кіеў пакараць вінаватых.
Фота Більта — sverigesradio.se