Еўракамісія рэкамендуе пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕС
Сцягі Украіны і ЕС
Еўрапейская камісія (ЕК) рэкамендуе пачаць перамоўны працэс аб уступленні Украіны і Малдовы ў Еўрасаюз. Гэта рэкамендацыя змяшчана ў дакладзе аб гатоўнасці гэтых краін да ўступлення ў ЕС. Дакумент быў апублікаваны сёння.
Разам з тым у рэкамендацыі Еўракамісіі ёсць і "тэхнічныя агаворкі", адзначае Deutsche Welle. Украіне, у прыватнасці, трэба будзе дамагчыся большага прагрэсу ў ключавых сферах: ад стварэння надзейнай і незалежнай судовай сістэмы да абароны правоў меншасцяў і ўкаранення антыкарупцыйных мер.
Гэтыя прапановы Еўракамісіі яшчэ павінны ўхваліць лідары краін ЕС на саміце, які пройдзе ў Брусэлі 14 і 15 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.