Еўрапарламент прагаласаваў за візавае пагадненне з Беларуссю
23 красавіка дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за пагадненне аб рэадмісіі з Беларуссю, перадае Радыё "Свабода". Мяркуецца, што ратыфікуюць дакумент 13–14 траўня.
За шэнгенскую візу беларусам трэба будзе плаціць 35 еўра замест цяперашніх 80. Калі менавіта дамова набудзе моц, яшчэ не паведамлялася.
Працэдуры ратыфікацыі павінныя завяршыцца яшчэ з абодвух бакоў. У Беларусі яна цалкам прайшла: дакумент нават падпісаў ужо Аляксандр Лукашэнка. У Еўрасаюзе дакумент павінен зацвердзіць Еўрапарламент і Савет ЕС. Дамова набудзе моц на першы дзень другога месяца пасля гэтага. Такім чынам, гэта адбудзецца не раней за 1 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.