Еўрапарламент рэкамендаваў даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС
8 чэрвеня ў Страсбургу Еўрапарламент рэкамендаваў даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС. Мяркуецца, што гэта быў бы "палітычны сігнал салідарнасці з народам Украіны". Рэзалюцыю падтрымалі 438 парламентароў, супраць выказаліся 65, а 94 устрымаліся.
У дакуменце Еўрапарламента таксама згадваюцца "еўрапейскія памкненні Малдовы і Грузіі", якія пасля Украіны таксама падавалі заяўкі.
Еўрапарламент рэкамендаваў "без затрымак даць зброю ў адпаведнасці з патрэбамі, выказанымі ўкраінскімі ўладамі, у прыватнасці выкарыстоўваючы Еўрапейскі інструмент падтрымання міру і Каардынацыйны цэнтр, а таксама па двухбаковых пагадненнях паміж дзяржавамі ЕС і Украінай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.