Еўрапарламент ухваліў выдзяленне Украіне 5 млрд еўра фінансавай дапамогі
Еўрапарламент ухваліў выдзяленне Украіне 5 млрд еўра фінансавай дапамогі. "За" прагаласавалі 534 дэпутаты з 590 (супраць былі 30 дэпутатаў), піша ў Twitter брусельскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзвяк.
Згаданыя сродкі з'яўляюцца другім траншам пакета дапамогі ЕС Украіне на агульную суму 9 млрд еўра.
Тым часам міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек заявіў у чацвер, што для пасляваеннага аднаўлення эканомікі Украіны спатрэбіцца 350 млрд еўра. Ён спаслаўся на даныя міністра эканомікі Украіны Юліі Свірыдэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.