Еўрапарламент згодны адмяніць санкцыі супраць Расіі пасля вяртання Крыма

Еўрапарламент згодны адмяніць санкцыі супраць Расіі пасля вяртання Крыма

На пленарнай сесіі ў чацвер, 4 лютага, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой адмену санкцый супраць Расіі звязаная з аднаўленнем кантролю Украіны над Крымам.

За рэзалюцыю за прагаласавалі 472 дэпутаты, супраць — 79 дэпутатаў, устрымаліся — 33, адзначае РБК.

Дэпутаты Еўрпарламента пацвердзілі сваю прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках яе міжнародна прызнаных межаў. Далучэнне Крыма да Расіі Еўрапарламент называе анэксіяй.

У пункце 13 гэтай рэзалюцыі Еўрапарламент заклікае Еўрапейскі савет захоўваць санкцыі, якія датычаць непасрэдна Крыма: забароны на ўвоз у Еўропу крымскіх тавараў, забароны на ўвоз у Крым некаторых тавараў, тэхналогій, забароны на інвестыцыі ў крымскую эканоміку. Гэтыя меры прапаноўваецца захоўваць да таго часу, пакуль паўвостраў не будзе цалкам вернуты пад юрысдыкцыю Украіны.

У рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў "беспрэцэдэнтны ўзровень" парушэння правоў жыхароў паўвострава, асабліва крымскіх татараў. На думку Еўрапарламента, гаворка ідзе пра парушэнне правоў на свабоду выказвання і мірных сходаў. Парламентарыі таксама адзначылі негатыўны ўплыў на эканоміку і сацыяльнае жыццё, якое аказвае мілітарызацыя Крыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі