"Еўрапейская Беларусь": Апазіцыі варта зняцца за 10 дзён да выбараў
Прадстаўнікам апазіцыі варта зняцца з выбараў за 10 дзён да галасавання. Такое меркаванне выказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю сайту charter97.org.
На думку Бандарэнкі, большасць выбаршчыкаў не прыйдзе на ўчасткі для галасавання. Апазіцыйныя кандыдаты, на яго думку, вырашылі выкарыстаць легальныя магчымасці выбараў для сваіх мэтаў.
"Думаю, лепшым варыянтам дзеянняў для апазіцыйных кандыдатаў было б выкарыстанне магчымасцяў агітацыі для жорсткай атакі на ўладу, данясення сваёй ідэалагічнай альтэрнатывы і зняцце з "выбараў" за 10 дзён да галасавання, каб не дапамагаць гульням Лукашэнкі ў лібералізацыю. Адпаведна, акцыя пратэсту з'яўляецца абавязковым элементам кампаніі", — заяўляе Бандарэнка.
На яго думку, прадстаўнікі апазіцыі падчас сваёй агітацыйнай кампаніі абавязкова павінны адзначаць: усялякія змены ў Беларусі магчымыя толькі пры змене ўлады.