Еўрапейскія гульні будуць каштаваць Беларусі 30-40 мільёнаў долараў

Еўрапейскія гульні будуць каштаваць Беларусі 30-40 мільёнаў долараў

На правядзенне Еўрапейскіх гульняў 2019 года Беларусь патраціць 30-40 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў праграме “Трэба разабрацца” на тэлеканале АНТ 27 кастрычніка.

Па словах кіраўніка ведамства, еўрапейскія алімпійскія камітэты возьмуць на сябе выдаткі па трансферы і пералётах. Пытанні з тэлетрансляцыяй будуць разглядацца на канале, які ствараецца пра Міжнародным алімпійскім камітэце. Частка выдаткаў ляжа на ЕАК. Пры гэтым Бларусі мае ўсю патрэбную інфраструктуру і збудаванні, таму бюджэт Гульняў будзе сціплым. Гэта ацэнка міжнародных экспертаў.

На Еўрапейскіх гульнях у Баку бюджэт склаў болей за 5 мільярдаў долараў, бо Азербайджан ствараў усю інфраструктуру амаль з нуля.

Шамко падкрэсліў, што перад Беларуссю і Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі ў цэлым стаіць задача прывезці ў Мінск элітных спартсменаў. Гэта неабходна для ўмацавання аўтарытэту Еўрапіяды, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі