Гродзенец паскардзіўся ў міліцыю на казіно, дзе прайграў усю пенсію

Гульнявыя аўтаматы, ілюстрацыйнае фота

Гульнявыя аўтаматы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Гродзенскі пенсіянер паскардзіўся ў міліцыю на гульнявы клуб, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

Мужчына кажа, што зайшоў у адну з мясцовых ігральных устаноў, каб наведаць прыбіральню. Аднак не ўтрымаўся, пачаў гуляць і прайграў пенсію.

Гродзенец быў вельмі здзіўлены, што яму не далі хоць які-небудзь бонус.

У міліцыі зарэгістравалі яго паведамленне і паабяцалі правесці праверку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі