Еўрасаюз адмяніў саміт Расія — ЕС і пашырыў санкцыі

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Еўрасавета Герман ван Рампей, перадае ВВС. Акрамя таго, лідары краін Еўрасаюза дамовіліся пашырыць спіс расіян, на якіх будуць распаўсюджвацца санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крыма.



Пашыраны "чорны спіс", у які ўвойдуць 33 чалавекі, будзе апублікаваны ў пятніцу, распавёў пасля першага дня працы саміту ЕС французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Ён адзначыў, што спіс Еўрасаюза шмат у чым супадае з амерыканскім.



Акрамя таго, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паведаміла, што Еўракамісія падрыхтуе санкцыі "трэцяга ўзроўню" — гандлёвыя і эканамічныя абмежаванні супраць Расіі. Яны будуць прынятыя, калі канфлікт выйдзе за межы Крыма.



Фота — Shutterstok

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі