Еўрасаюз можа перайсці на лічбавыя візы

У Бруселі хочуць зрабіць візавыя фармальнасці "прасцейшымі, таннейшымі і хутчэйшымі" / pixabay.com
У Бруселі хочуць зрабіць візавыя фармальнасці "прасцейшымі, таннейшымі і хутчэйшымі" / pixabay.com

Еўрасаюз можа перайсці на лічбавыя візы. Традыцыйная шэнгенская налепка ў пашпарце сыдзе ў мінулае, а звяртацца па візу можна будзе анлайн, калі яна ўжо не першая. Такі план папярэдне ўзгаднілі ў Еўрапарламенце і Еўрапейскім савеце, піша @dw_belarus.

У Бруселі хочуць зрабіць візавыя фармальнасці "прасцейшымі, таннейшымі і хутчэйшымі". Акрамя таго, электронныя візы больш складана падрабіць. Каб новаўвядзенне пачало дзейнічаць, яго павінны ўхваліць усе дзяржавы-члены ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі