ЕС заклікаў маркіраваць прадукт, створаны штучным інтэлектам

У ЕС прапанавалі маркіраваць такі прадукт словамі "гэта кажа робат" / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У ЕС прапанавалі маркіраваць такі прадукт словамі "гэта кажа робат" / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Еўрасаюз заклікаў Google і Facebook, а таксама іншыя сацыяльныя сеткі маркіраваць прадукт, створаны штучным інтэлектам. Пра гэта піша The Guardian. У ЕС цяпер працуюць над пакетам мераў па барацьбе з фэйкавымі навінамі і дэзінфармацыяй з Расіі. На гэтым фоне ў Брусэлі просяць Facebook і іншыя сацыяльныя сеткі дбайней правяраць факты ў кантэнце, асабліва ў краінах, дзе расійскія кампаніі па дэзінфармацыі лічацца пагрозай.

"Гэта не звычайны бізнэс. Чаго хочуць рускія, дык гэта падарваць падтрымку грамадскім меркаваннем нашых грамадзян Украіны", — цытуе выданне Веру Юраву, віцэ-прэзідэнтку Еўрапейскай камісіі. Юрава таксама расказала, што ЕС просіць кампаніі маркіраваць кантэнт з штучным інтэлектам такім чынам, каб карыстальнік мог "выразна бачыць", што кантэнт не створаны рэальнымі людзьмі. Такія матэрыялы павінны быць пазначаныя словамі "гэта кажа робат". Паводле Юравай, яна ўжо сустракалася з выканаўчым дырэктарам Google Сундарам Пічаі. Падчас гэтай сустрэчы Пічаі сказаў, што ў кампаніі ёсць тэхналогія для выяўлення падробленых навін. І яе плануецца развіваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі