Еўрасаюз ухваліў адключэнне трох беларускіх банкаў ад SWIFT
![Еўрасаюз ухваліў адключэнне трох беларускіх банкаў ад SWIFT](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eu-5837837_1280.jpg.webp?itok=4DicmRwW)
Еўрасаюз ухваліў адключэнне трох беларускіх банкаў ад SWIFT. Чакаецца, што дакумент будзе апублікаваны ўвечары 9 сакавіка ў афіцыйным часопісе ЕС. Пра гэта паведамляе карэспандэнт RFE/RL у Бруселі Рыкард Юзвяк.
Вядома, што пад новы пакет санкцый трапілі Белаграпрамбанк, Банк развіцця і банк "Дабрабыт".
Беларусь не зможа атрымліваць банкноты ў еўра.
Новыя санкцыі ЕС накіраваны найперш супраць Расіі, але закранулі і нашу краіну.
We are further tightening the net of sanctions responding to Russia’s military aggression against Ukraine
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) March 9, 2022
•Listing 160 individuals: oligarchs, Russian Federation Council members
•Belarus banking sector
•Export of maritime navigation technology to Russia
•Adding crypto-assets
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.