Еўропа пераходзіць на зімовы час: расклад цягнікоў і авіярэйсаў мяняецца

Еўропа пераходзіць на зімовы час: расклад цягнікоў і авіярэйсаў мяняецца

Еўропа ў гэтыя выходныя пераходзіць на зімовы час. У ноч на нядзелю гадзіннікі перавядуць на гадзіну назад. Гэта дазваляе крыху павялічыць перыяд, калі актыўнасць людзей прыпадае менавіта на светлавы дзень.

Зімовы час уводзяць ва ўсіх суседніх з Беларуссю краінах, апроч Расіі. Цяпер розніца ў часе паміж Мінскам і Кіевам, Вільняй, Рыгай будзе адна гадзіна, а паміж Мінскам і Варшавай —  дзве гадзіны.

На зімовы час пераводзяць расклады цягнікоў і авіярэйсаў — пасажырам варта быць пільнымі, каб не пераблытаць час адпраўлення або вылету.

Беларусь перастала пераходзіць на зімовы час у 2011 годзе ўслед за Расіяй. Вяртанне да сезонных пераводаў гадзіннікаў пакуль не абмяркоўваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі