Глабальнае пацяпленне забівае чмялёў — яны проста больш не вывозяць

Чмель

Чмель / pixebay

Праз глабальнае пацяпленне гнязда чмялёў пераграваюцца, і казуркі гінуць прама ў сваіх хатках, піша Guardian са спасылкай на часопіс Frontiers in Bee Science.

Сем'і чмялёў вядомыя сваёй здольнасцю да тэрмарэгуляцыі: у гарачае надвор'е працоўныя пчолы збіраюцца разам, лётаюць вакол вулля і дзякуючы частым рухам крылцаў астуджаюць яго. Але з павышэннем сярэдняй тэмпературы і смяротнымі хвалямі спякоты казуркі справіцца не могуць.

Большасць вывадкаў чмялёў не выжывуць пры тэмпературы вышэй 36 °С, гаворыцца ў даследаванні. Для ўсіх вывучаных відаў чмялёў аптымальны тэмпературны дыяпазон — ад 28°C да 32°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі