У Лёзненскім раёне алабай напаў на сваю гаспадыню
Прычына агрэсіі невядомая (ілюстрацыйнае фота)
У Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці алабай напаў на сваю гаспадыню (падобны выпадак на Віцебшчыне быў раней). Здарэнне адбылося ў канцы лістапада ў вёсцы Шахі. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і папрасіла дапамогі.
У вёску прыехалі міліцыянеры і спецыялісты, якія забралі сабаку для правядзення даследаванняў. Меркавалася, што ў яго можа быць шаленства. Аднак на ветстанцыі паведамілі, што падазрэнне не пацвердзілася, піша раённая газета.
Чаму алабай напаў на гаспадыню, невядома. Вясной трагічны выпадак адбыўся ў Лідскім раёне, дзе беспародны сабака загрыз сваю гаспадыню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.